Беларусь будзе больш браць за транзіт газу праз сваю тэрыторыю

Кампаніі "Белтрансгаз" і "Газпрам" падпісалі дадатковую дамову аб павелічэнні кошту транзіту расійскага газу праз тэрыторыю Беларусі. Як паведаміў 1 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, дамова была падпісаная на мінулым тыдні. Падпісанне ініцыяваў беларускі бок у сувязі з павелічэннем з другога кварталу 2008 г. кошту на газ са 119 да 128 долараў за тысячу кубаметраў, растлумачыў віцэ-прэм'ер. Паводле У.Сямашкі, "Газпрам" разлічыўся за транзіт газу ў першым паўгоддзі, заплаціўшы Беларусі 105 млн. долараў. З гэтых грошай "Белтрансгаз" аплаціў розніцу, якая паўстала ў выніку таго, што ў другім квартале Беларусь плаціла за газ па кошце першага: 119 долараў за тысячу кубаметраў замест 128. Гэта вызначана формулай, закладзенай у кантракце паміж "Газпромам" і "Белтрансгазам" ад 31 снежня 2006 г. Акрамя таго, паведаміў У.Сямашка, у адпаведнасці з дамовай, падпісанай з расійскім бокам, кошт на газ, які пастаўляецца ў Беларусь да канца 2008 г., не перавысіць 128 долараў за тысячу кубаметраў.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі