Беларусь атрымае з Расіі 32 бронетранспарцёры БТР-82А

Беларусь атрымае з Расіі 32 бронетранспарцёры БТР-82А

Расія паставіць Беларусі 32 бронетранспарцёры БТР-82А. Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў абаронна-прамысловым комплексе Расіі.

Пагадненне пра такія пастаўкі было падпісанае на выставе Russia Arms Expo — 2015, якая прайшла ў Ніжнім Тагіле ў верасні. ТАСС адзначае, што ў Міністэрстве абароны Беларусі пацвердзілі пастаўку расійскіх БТР, але не ўдакладнілі аб'ёмы кантракту.

БТР-82А вызначаецца павышанай абароненасцю і агнявой магутнасцю, а таксама сістэмай кандыцыянавання паветра. Машына мае 30-мм аўтаматычную гармату 2А72 і кулямёт ПКТ калібра 7,62 мм. Максімальная хуткасць бронетранспарцёра па шашы дасягае 80 км/гадз., на плыву — 10 км/гадз.

Фота: topwar.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі