Беларусь адашле ў Непал гуманітарную дапамогу

Беларусь дапаможа Непалу прадуктамі і вопраткай, пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна №530 ад 24 чэрвеня 2015 года, паведамляе БЕЛТА.

У дакуменце гаворыцца, што МНС, канцэрн “Белдзяржхарчпрам”, Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці і Магілёўскі аблвыканкам мусяць правесці афармленне гуманітарнай дапамогі. Мінтрансу і МЗС даручана забяспечыць яе дастаўку і суправаджэнне. Саму перадачу дапамогі забяспечаць МНС і МЗС.

Агульны кошт гуманітарнай дапамогі складзе больш за 3,3 млрд рублёў. У прыватнасці, гэта намёты, ваўняныя коўдры, цукар, крупы, дзіцячыя курткі, жаночыя плашчы і інш.

Нагадаем, што ў красавіку ў Непале адбыўся шэраг моцных землятрусаў, магнітуда якіх часам дасягала 7,8. Загінула каля 8,7 тысяч чалавек, каля 22,5 тысяч атрымалі раненні. Жыллё каля 8 млн чалавек было пашкоджана.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі