БДУ заняў 351-е месца ў міжнародным рэйтынгу QS World University

БДУ заняў 351-е месца ў міжнародным рэйтынгу QS World University

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў 351- месца ў абноўленым рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету QS World University Rankings 2020. 

Год таму БДУ займаў 354-е месца, у 2017-м — 334-е. 

Таксама ў тысячу найлепшых універсітэтаў свету трапіў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. БНТУ размяшчаецца ў групе 801-1000.

БДУ ў міжнародным рэйтынгу апярэджвае ўніверсітэты Латвіі, Літвы і Украіны. Напрыклад, Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт трапіў у групу 701-750, Віленскі ўніверсітэт займае 458-е месца, Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт — 491-е. 

ВНУ ў Польшчы і Расіі займаюць пазіцыі вышэй за БДУ. Ягелонскі ўніверсітэт апынуўся 338-м, Варшаўскі ўніверсітэт — 349-м. Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт займае 87-ю пазіцыю, Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт — 231-ю, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт — 234-ю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі