БДУ падпісаў дамовы аб супрацоўніцтве з ВНУ Неапаля і Салерна

БДУ падпісаў дамовы аб супрацоўніцтве з трыма італьянскімі ВНУ — універсітэтамі Неапаля і Салерна, а таксама інстытутам кібернетыкі імя Каяніела ў Неапалі. Дакументы былі падпісаныя падчас візіту ў Італію рэктара БДУ Сяргея Абламейкі, што адбыўся 3–13 ліпеня. Паміж БДУ і італьянскімі ВНУ будзе ажыццяўляцца абмен студэнтамі, аспірантамі, магістрантамі і выкладчыкамі, а таксама навучальнай, метадычнай і навуковай літаратурай. Дамовы прадугледжваюць арганізацыю сумесных семінараў і канферэнцый, а таксама праектаў у межах 7-й рамачнай праграмы па навуковых даследаваннях і тэхналагічным развіцці ЕС.

Дамовы з універсітэтам горада Салерна і інстытутам кібернетыкі дзейнічаюць па 5 гадоў, а з універсітэтам горада Неапаля — тры гады, перадае агенцтва БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі