Вы тут

Байдэн адразу ж пачне змагацца са "спадчынай Трампа"

Джо Байдэн / Reuters

Джо Байдэн адразу ж пачне змагацца са "спадчынай Трампа". У свой першы дзень на пасадзе прэзідэнта ЗША ён збіраецца скасаваць шэраг важных пастаноў. Сярод іх называюцца рашэнне аб выхадзе Злучаных Штатаў з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Таксама Байдэн верне ЗША ў склад удзельніц Парыжскага пагаднення ў пытаннях клікамату, спыніць будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай.

Новая адміністрацыя заяўляе пра намер "зменшыць сур'ёзныя страты ад адміністрацыі Трампа" і пра жаданне "прасунуць... [ЗША] наперад".

Інаўгурацыя Джо Байдэна пройдзе 20 студзеня, пачатак у 20:00 паводле беларускага часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.