Баўмгертнер мог атрымаць "залаты парашут" у $12 мільёнаў

Як піша "Форбс", пры сыходзе з пасады гендырэктара "Уралкалія" менеджар мог атрымаць кампенсацыю ў 12 мільёнаў долараў. Такую суму журналістам назваў ананімны прадстаўнік "Уралкалія". Афіцыйна памер выплаты Баўмгертнеру не называецца. Але ёсць звесткі, што яна была ўключаная ў выдаткі на ўзнагароджанне чальцам праўлення за 2013 год.



Нагадаем, што Уладзіслаў Баўмгертнер пакінуў пасаду гендырэктара кампаніі напрыканцы 2013 года. Яго замяніў намеснік старшыні савета дырэктараў "Уралхіма" Дзмітрый Восіпаў. Баўмгертнер захаваў месца ў радзе дырэктараў "Уралкалія".



У жніўні 2013-га Баўмгертнера арыштавалі ў мінскім аэрапорце. Яго арышт стаў пікам "калійнай вайны" паміж Беларуссю і Расіяй.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі