Вы тут

БАТЭ забіў чатары галы за 25 хвілін

vk.com/fcbate

Брэсцкае "Дынама" захоўвае лідарства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У 17-м туры дынамаўцы ў гасцях абыгралі "Дняпро" — 1:0. БАТЭ разграміў "Энергетык-БДУ" — 4:1. Да 29-й хвіліны барысаўчане забілі чатыры галы (праўда, адзін з іх — аўтагол). Адзначым і валявую перамогу мінскага "Дынама" над "Мінскам" — 3:2. У панядзелак адбудзецца апошні паядынак тура, у якім згуляюць "Шахцёр" і "Нёман".

Лідыруе брэсцкае "Дынама" — 42 ачкі, у БАТЭ 40 ачкоў і матч у запасе. 18-ы тур стартуе 16 жніўня. Цэнтральным паядынкам мусіў стаць матч лідараў, але яго перанеслі на верасень.