БАТЭ скасаваў кантракт з эстонскім абаронцам Артурам Пікам

БАТЭ скасаваў кантракт з эстонскім абаронцам Артурам Пікам

БАТЭ скасаваў кантракт з эстонскім абаронцам 24-гадовым Артурам Пікам. Зроблена гэта было па пагадненні бакоў, інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ. Пік быў у складзе барысаўчан з лютага 2016 года. Ад таго часу ён згуляў 31 матч, на яго рахунку няма галоў, толькі дзве выніковыя перадачы. Калі спачатку эстонец замацаваўся ў асноўным складзе БАТЭ, дык пасля ўсё часцей трапляў на лаву запасных.

ФК БАТЭ падзякаваў Артуру Піку за ўнёсак у дасягненні каманды ды пажадаў яму поспехаў у далейшай кар’еры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі