БАТЭ на 89-й хвіліне ўпусціў перамогу, а МТЗ-РЫПА на 93-й хвіліне - нічыю

У нядзелю прайшлі матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Лідэр барысаўскі БАТЭ ў Наваполацку ў матчы з “Нафтанам” на апошніх хвілінах упусціў перамогу – 2:2 (гэта першая нічыя БАТЭ ў чэмпіянаце!). Магілёўскі “Днепр”, які вядзе барацьбу за захаванне месца ў вышэйшай лізе, перамог у Мінску МТЗ-РЫПА – 3:2. Рашаючы гол быў забіты гасцямі з пенальці на 93-й хвіліне (!).

Салігорскі “Шахцёр” нечакана згубіў ачкі ў гульні з аўтсайдэрам – “Мінскам” – 1:1. “Гомель” перамог “Смаргонь” – 1:0. Брэсцкае “Дынама” з такім жа лікам выйграла ў жодзінскага “Тарпеда”. Мінскае “Дынама” і “Нёман” разышліся мірам – 0:0.

У БАТЭ зараз 46 ачкоў (пасля 20 матчаў), у “Шахцёра” і МТЗ-РЫПА – па 35 ачкоў (пасля 21 матча).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі