Вы тут

БАТЭ адказаў на тролінг мінскага "Дынама": "Мы тут праездам"

Эпізод нядаўнага матча БАТЭ — "Дынама" (Мінск) / twitter.com/FCBATE

БАТЭ адказаў на тролінг мінскага "Дынама". У мінулым туры брэсцкія дынамаўцы датэрмінова сталі чэмпіёнамі Беларусі па футболе і спынілі 13-гадовую гегемонію барысаўчан. У іранічным твіце дынамаўцы прывіталі БАТЭ у "клубе былых чэмпіёнаў".

Барысаўчане ў адказ напісалі: "...Мы тут праездам". Такім чынам яны заяўляюць пра жаданне ў наступным сезоне ўзяць рэванш і вярнуць сабе статус чэмпіёна. Адначасова БАТЭ намякае, што мінскае "Дынама" ўжо даўно (15 гадоў) знаходзіцца ў "клубе былых чэмпіёнаў".

twitter.com/FCBATE

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.