Вы тут

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду атрымаў права выступаць за зборную Беларусі

Бенджамін-Павел Дуду / vk.com/belarusbasket

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду атрымаў права выступаць за зборную Беларусі. Спецыяльны дазвол быў атрыманы з Міжнароднай федэрацыі баскетбола.

Дуду 28 гадоў. Ён нарадзіўся ў Светлагорску. Яго маці — беларуска, бацька — ганец. Пасля разводу маці вярнулася з дзецьмі з Ганы ў Беларусь. Бенджамін-Павел захапіўся баскетболам і вырас у прафесійнага гульца. Выступаў за расійскія клубы, з 2017-га — за магілёўскі "Барысфен".

Падрабязна пра спартсмена можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.