Барыс Маісееў: Мне прапанавалі прадстаўляць Беларусь на "Еўрабачанні"

Спявак Барыс Маісееў пацвердзіў, што атрымаў прапанову прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне", які ў 2009 годзе пройдзе ў Маскве. Аднак, ён не ўдакладніў, ад каго атрымаў гэтую прапанову. Нагадаем, нядаўна з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што яе яму асабіста зрабіў Аляксандр Лукашэнка.
"У цяперашні момант мне паступіла некалькі прапановаў ад розных краінаў, каб я прадстаўляў іх у шоў, - кажа Маісееў у інтэрв'ю pravda.ru. - Гонар якой менавіта краіны буду прадстаўляць на гэтым конкурсе, я пакуль яшчэ не вырашыў. Гэта можа быць і Беларусь, і Ўкраіна, і Расія. Я думаю, у мяне яшчэ ёсць на гэта тыдзень".

Як ужо паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік нацыянальнага адбору на фестываль Аляксандр Ціхановіч скептычна глядзіць на магчымасці Маісеева ў жывым выступе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі