Баршчэўскі назваў зварот кандыдатаў ад БНФ да Cойму партыі фальсіфікацыяй

Лявон Баршчэўскі назваў фальсіфікацыяй зварот кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ да Сойма партыі з просьбай перагледзець рашэнне аб зняцці кандыдатаў за 5 дзён да выбараў. Паводле слоў лідэра партыі, гэты дакумент складзены “адным” чалавекам. На ім няма ані даты, ані подпісаў.
“Такой заявы няма. Гэта фальсіфікацыя. Гэта быў абзвон людзей па тэлефоне і размова, ці хацелі б вы ў прынцыпе ісці на выбары, калі што. Гэта не дакумент. Там няма ні подпісаў, ані даты”.

Пад дакументам, перададзеным кіраўніцтву партыі, стаялі прозвішчы 15 з 19 кандыдатаў у дэпутаты ад БНФ. Адзін з ініцыятараў такога звароту Юрась Губарэвіч прызнае, што подпісаў там сапраўды няма, але толькі па тэхнічных прычынах.

“Я магу прызнаць, што на ім адсутнічаюць подпісы кандыдатаў, таму што проста фізічна немагчыма было за дзень-два аб’ехаць усіх і сабраць гэтыя подпісы. Аднак усе асобы, пералічаныя пад зваротам, пацвярджаюць тое, што падтрымалі гэты дакумент. Таксама яны пацвярджаюць сваё жаданне працягваць выбарчую кампанію і пасля 23 верасня”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі