Баршчэўскі: На выбарах дэмакраты атрымалі паразу ад свайго грамадства

3 кастрычніка ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага, каардынатара кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэя Саннікава і старшыні грамадскага аб'яднання "Малады фронт" Змітра Дашкевіча. Дзеячы дэмакратычнага руху выказаліся на тэму вынікаў нядаўніх выбараў у Палату прадстаўнікоў. Лявон Баршчэўскі сярод іншага заявіў, што апазіцыйныя сілы пацярпелі паразу не ад улады, а ад свайго грамадства.

Лявон Баршчэўскі: "У Беларусі няма і ў бліжэйшыя гады не можа быць парламенту. Праведзеная кампанія была выбарчым фарсам. Вышэйназваная кампанія засведчыла паразу дэмакратычных сілаў, якую яны атрымалі не ад улады, а ад грамадства. Яно лепш за нас бачыла бездапаможнасць і фактычную непатрэбнасць такога органу, як Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу".

Старшыня Партыі БНФ выказаў думку, што каб правесці справядлівыя выбары, трэба дамагацца зменаў у выбарчым заканадаўстве, напрыклад, адмяніць датэрміновае галасаванне.

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі