“Барселона” падпіша кантракт з Суарэсам і забароніць яму кусацца

Паведамляецца, што "Барселона" можа заплаціць англійскаму “Ліверпулю” за Луіса Суарэса 30 мільёнаў еўра. Бакі ўжо вядуць перамовы. Каб перастрахавацца ад дзіўнай звычкі уругвайскага футбаліста, каталонцы ўвялі ў кантракт адмысловую забарону на ўкусы.

Раней Луіс Суарэс быў пакараны ФІФА за тое, што ўкусіў абаронцу італьянскай зборнай Джорджа К'еліні падчас гульні на ЧС па футболе ў Бразіліі. За гэта Суарэса адхілілі на чатыры месяцы ад любой футбольнай дзейнасці і прызначылі яму грашовы штраф у 100 тысяч швейцарскіх франкаў. З-за накладзенай забароны Суарэс быў пазбаўлены акрэдытацыі на ЧС і з'ехаў з Бразіліі.