Барозу: Украіна атрымае ад Еўрасаюза 11 мільярдаў еўра

Паводле слоў Жазэ Мануэля Барозу, "сёння мы вызначылі дапамогу Украіне. Гэта — пакет у суме 11 млрд еўра на бліжэйшыя гады", паведамляе тэлеканал ТСН.
Нагадаем, учора стала вядома, што Еўрасаюз гатовы аказаць дапамогу Украіне ў выплаце даўгоў за пастаўкі расійскага газу. Ужо пачаўся працэс падрыхтоўкі для аказання фінансавай дапамогі Украіне з боку Злучаных Штатаў.
Фота — Reuters