Барозу: Пачатак прэзідэнцтва Абамы - "важны паваротны пункт" для ўсяго свету

"Важным паваротным пунктам" для ўсяго свету назваў пачатак прэзідэнцтва Барака Абамы старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу. "Я асабіста веру, што абарнне прэзідэнта Абамы было вызначальным, паваротным пунктам для Амерыкі. Цяпер яно можа таксама стаць важным паваротным пунктам для ўсяго астатняга свету", - гаворыцца ў віншавальным пасланні Барозу з нагоды інаўгурацыі Абамы ў якасці 44-га прэзідэнта ЗША.  Як паведамляе РИА "Новости", кіраўнік Еўракамісіі заклікаў у гэтай сувязі ЕС і ЗША працягваць паглыбляць трансатлантычныя сувязі і сумесна з іншымі партнёрамі на міжнароднай арэне супрацьстаяць сучасным выклікам і пагрозам свету. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі