Барэц Мурад Гайдараў заваяваў 150-ю беларускую пуцёўку на Алімпіяду

На чэмпіянаце Еўропы па барацьбе, што праходзіць у фінскім горадзе Тампэрэ, Мурад Гайдараў, які прадстаўляе Беларусь у вагвай катэгорыі да 74 кілаграмаў, стаў срэбным прызёрам.
У фінальным паядынку ён саступіў расіяніну Махачу Муртазаліеву — 0:1, 0:1. Гайдараў такім чынам прынёс беларускім барцам другую алімпійскую ліцэнзію і 150-ю беларускую пуцёўку ў Пекін.

“Прэсбол”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі