Баранавіцкую прадпрымальніцу суд аштрафаваў за канфлікт з падаткавіком

Прадпрымальніца з Баранавічаў Вольга Мінько рашэннем суда аштрафаваная на 25 базавых велічыняў "за непадпарадкаванне службовай асобе". Прадпрымальніца падала скаргу на падатковага інспектара Чарняўскага, які на кірмашы стукнуў яе ў грудзі. У сваю чаргу, падаткавік падаў заяву ў суд, што Вольга Мінько не вярнула яму 20 тыс., якія ён выкарыстаў пры кантрольнай закупцы.

Праваабаронца Сяргей Гоўша паведаміў Еўрарадыё, што суддзя Аксана Сарахман заяву Мінько да разгляду не прыняла, сведак жанчыны выклікаць і апытваць адмовілася. Міліцыянты адмовіліся пачынаць справу супраць Чарняўскага "ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства".

Правабаронцы Віктар Сырыца і Сяргей Гоўша, выходзячы з суда, усклікнулі: "Ганьба!". Супрацоўніца суда данесла міліцыянту-вахцёру, што Сырыца і Гоўша лаяліся. Калі ж міліцыянт паспрабаваў затрымаць Віктара Сырыцу, Гоўша патлумачыў яму, што супрацоўніца суда проста не ведае беларускай мовы. "Ганьба!" - гэта не лаянка", — патлумачылі агаломшаным службоўцам правабаронцы і сыйшлі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі