Баранавіцкія марлевыя павязкі будуць дарагімі, але шматразовымі

Баранавіцкае баваўнянае аб'яднанне пачне шыць марлевыя павязкі. Чакаецца, што яны ў некалькі разоў будуць даражэйшыя за імпартныя, але затое іх можна будзе праць і насіць паўторна.
Па словах галоўнага інжынера прадпрыемства Марыны Савоські, замова на выпуск новага для іх прадукту прыйшла 3 лістапада.

10 тысяч павязак прадпрыемства можа пашыць нават за суткі. Гэтая замова можа падправіць кепскае матэрыяльнае становішча прадпрыемства. Ужо некалькі гадоў аб'яднанне працуе на склад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі