Баранавічы хочуць ушанаваць заснавальнікаў — графаў Развадоўскіх

У Баранавічах распачаўся збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства культуры і аддзел культуры гарвыканкама з просьбаю ушанаваць імёны вялікіх землякоў. Адзін з удзельнікаў акцыі, Віктар Сырыца, распавёў Еўрарадыё, што гараджане просяць даць дазвол на размяшчэнне памятных дошак у гонар сусветна вядомага астрафізіка барыса Кіта, якому спаўняецца 100 год, у гонар графаў Развадоўскіх, якія 140 год таму заснавалі горад.

Прапануецца таксама ўсталяваць шыльду на самым старым будынку на Брэстчыне — на касцёле ў Ішкалдзі (560 гадоў), а таксама адрэстаўраваць палац Радзівілаў у Паланэчцы.

Дарэчы, улады ўжо ўхвалілі рашэнне аб усталяванні помніка Ўладзіславу Галубку, а ў вёсцы Ясінец – памятнай дошкі ў гонар апошняга канцлера Вялікага Княства Літоўскага Іяхіма Хрыптовіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі