Балельшчыцы з КНДР на Алімпіядзе арганізавана ходзяць нават у прыбіральню. Відэа
![Балельшчыцы з КНДР на Алімпіядзе арганізавана ходзяць нават у прыбіральню. Відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-02-14t104544z_1876002345_hp1ee2e0tw8m2_rtrmadp_3_olympics-2018-iceh-w-cor-jpn.jpg.webp?itok=9SVSVCeF)
Балельшчыцы з КНДР на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане арганізавана ходзяць нават у прыбіральню. Відэа ў Twitter змясціла расійскае выданне “Спорт-экспресс”. Дзяўчаты з Паўночнай Карэі, якіх прывезлі, каб падтрымаць сваіх алімпійцаў, абсалютна аднолькава апранутыя і ўсё робяць калектыўна. Увогуле складваецца ўражанне, што яны — невялікае вайсковае падраздзяленне, са сваімі камандзірамі. Тым не менш паўночнакарэйскія балельшчыцы проста фантастычна падтрымліваюць на трыбунах аб’яднаную карэйскую хакейную каманду.
Дарэчы, на ўтрыманне дэлегацыі з КНДР, у тым ліку і вялікай групы балельшчыц, Паўднёвая Карэя патраціць больш за 2 млн еўра. Паколькі ў дачыненні Паўночнай Карэі дзейнічаюць санкцыі, грошы накіраваны непасрэдна чальцам дэлегацыі.
Северокорейские болельщицы на #ОИ2018 ходят строем. Даже в туалет! #Olympics pic.twitter.com/hEuBdkn5QC
— Спорт-Экспресс (@sportexpress) 14 февраля 2018 г.