Баевікі "Стралка" зрабілі пераварот сярод данецкіх сепаратыстаў

Пра гэта інфармуе выданне "ОстроВ", якое спасылаецца на крыніцы сярод дзеячоў так званай "Данецкай народнай рэспублікі". Нібыта, у нядзелю "адбыўся пераварот". Яго ўчыніла "група людзей на чале з чалавекам, які прадставіўся памочнікам "Стралка" са Славянска" — Здрылюком (ураджэнцам Украіны, які мае расійскае грамадзянства; на здымку). Яны адхілілі ад прыняцця рашэнняў такіх дзеячоў, як Пургін, Лягін і Маковіч.



Сцвярджаецца, што людзі "Стралка" (Ігара Стралкова ці Ігара Гіркіна, СБУ лічыць яго афіцэрам расійскіх спецслужб) сілай прымусілі Рамана Лягіна неадкладна агучыць вынікі так званага "рэферэндума".

Фота — СБУ Украіны
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі