Баевікі Данбаса дамаўляюцца пра пастаўкі расійскага газу

"У нас асобная галіна, нам гарантавалі паступленне газу. Труба заходзіць ў Луганскую вобласць і выходзіць у Данецкай, мы дзве адзіныя вобласці, у цэлым не залежым ад Украіны ўвогуле", — перадае РБК словы Баранава. 

Казаць пра цану на газ для "ДНР" і "ЛНР" пакуль рана, гэтае пытанне яшчэ абмяркоўваецца, удакладніў ён. 

Пастаўкі газу на Украіну былі спыненыя на пачатку лета, калі праваліліся перамовыаў аб выплаце пазыкі. У сераду, 3 верасня, прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў абвясціў пра ўмовы аднаўлення супрацоўніцтва з Украінай у газавай сферы, якія не змяніліся з часу спынення паставак. Першай умовай Мядзведзеў зноў назваў "пагашэнне наяўнай запазычанасці, якая дасягнула астранамічнай лічбы". 

Фота — 24daily.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі