Азербайджанцаў, якія на Еўрабачанні галасавалі за Арменію, выклікаюць у КДБ


Міністэрства нацбяспекі Азербайджана дапытвае грамадзян, якія прагаласавалі за прадстаўніц Арменіі на музычным конкурсе Еўрабачанне-2009, паведамляе зербайджанская служба Радыё Свабода. Па афіцыйнай інфармацыі за прадстаўніц Арменіі сясцёр Інгу і Ануш прагаласавалі 43 грамадзяніна Азербайджана.

Адзін з іх, Раўшан Насірлі, распавёў, што яго выклікалі ў раённы аддзел службы нацыянальнай бяспекі і прымусілі напісаць тлумачальную запіску: чаму ён галасаваў за Арменію на конкурсе Еўрабачанне -2009. Акрамя таго  на яго ціснулі псіхалагічна і абражалі.

Азербайджанец прызнаўся, што галасаваў за армянскіх выканаўцаў у знак пратэсту супраць таго, што Азербайджан прадстаўляў ураджэнец Ірана і грамадзянін Швецыі Араш, а таксама таму, што лічыць армянскую песню бліжэйшай па стылі і больш зразумелай азербайджанцу, чым песня Араша.

Фота: eurovision.org.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі