Азаранка захавала за сабой пятае месца ў рэйтынгу WTA

Азаранка захавала за сабой пятае месца ў рэйтынгу WTA

Вікторыя Азаранка захавала за сабой пятае месца ў рэйтынгу WTA. Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны ў панядзелак, 11 красавіка.

У першай пяцёрцы адбылася толькі адна змена — Агнешка Радваньска памянялася месцамі з Ангелікай Кербер. Полька стала 2-й, немка — 3-й. Лідыруе па-ранейшаму амерыканка Серэна Уільямс.

Як паведамляла Еўрарадыё, у нядзелю, 10 красавіка, Азаранка правяла ў Мінску сустрэчу з беларускімі заўзятарамі. Яна паведаміла, што "пакуль што плануе" выступіць 16-17 красавіка ў Маскве за зборную Беларусі ў матчы плэй-оф Сусветнай групы Кубка федэрацый з камандай Расіі. На Алімпіядзе ў Рыё Вікторыя збіраецца выступаць толькі ў адзіночным разрадзе. Таксама тэнісістка распавяла, што "некаторы час таму" яна вяла перамовы пра тое, каб у Мінску быў праведзены турнір WTA.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі