Азаранка выступіла з заявай наконт сваіх спартовых планаў

Азаранка выступіла з заявай наконт сваіх спартовых планаў

Вікторыя Азаранка ў сацсетках выступіла з заявай пра сямейныя абставіны, якія могуць перашкодзіць ёй выступіць на Адкрытым чэмпіянаце ЗША, да якога засталося менш за два тыдні.

Тэнісістка назвала снежаньскі дзень, калі нараздіўся яе сын Леа, самым шчаслівым у сваім жыцці. "З таго часу я па-новаму гляджу на маладых маці і бацькоў, у якіх з нараджэннем дзяцей паўстае столькі розных абавязкаў. Між тым, як і большасць працуючых мам, нягледзячы на ​​маю бязмежную любоў да сына, я апынаюся ў сітуацыі складанага выбару, які можа адтэрмінаваць маё вяртанне да працы", — цытуе tribuna.com словы Азаранкі.

Тэнісістка нагадала, што гэтым летам яна вярнулася ў вялікі тэніс і згуляла ў двух турнірах — на Мальёрцы і "Уімблдоне". Пасля гэтага яна рассталася з бацькам свайго сына. "У сітуацыі, якая склалася на цяперашні момант, я магу згуляць на US Open сёлета толькі ў тым выпадку, калі пакіну Леа ў Каліфорніі, што я рабіць не хачу. Адначасова клапаціцца аб дзіцяці і будаваць кар'еру не бывае проста, але я гатовая да гэтага выпрабавання. І я хачу выказаць сваю падтрымку мужчынам і жанчынам, якія, як і я, перакананыя, што цалкам нармальна быць бацькам і пры гэтым працаваць. Ніхто не павінен аказвацца перад выбарам: дзіця або кар'ера. Мы ўсе досыць моцныя, каб рабіць і тое, і іншае", — заяўляе Аазаранка.

Яна выказала падзяку тым людзям з усяго свету, якія падтрымліваюць яе у праве быць з дзіцем. Азаранка выказвае надзею, што бліжэйшым часам здолее ўлагодзіць рознагалоссі з бацькам Леа. Гэта дазволіць ім усім разам паехаць у Нью-Ёрк, каб там яна змагла выступіць на тэнісным турніры. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі