Азаранка ў абноўленым рэйтынгу WTA засталася на 21-м месцы

У панядзелак, 17 жніўня, быў апублікаваны абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Беларуска Вікторыя Азаранка ў ім засталася на 21-м месцы. Як паведамляла Еўрарадыё, на нядаўнім турніры у Канадзе яна дайшла да трэцяга раўнда, дзе саступіла  італьянцы Сары Эрані (у яе цяпер 16-е месца) — 5:7, 3:6.

У першай пяцёрцы зменаў не адбылося: амерыканка Серэна Уільямс, расіянка Марыя Шарапава, румынка Сімона Халеп, чэшка Петра Квітава, датчанка Каралін Вазняцкі.

Беларуска Вольга Гаварцова паднялася з 77-га на 70-е месца, а яшчэ адна наша суайчынніца Аляксандра Сасновіч — з 122-га на 118-е месца ў рэйтынгу.


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі