Азаранка прайграла Эрані і выбыла з турніру ў Таронта

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў трэцім раўндзе прэстыжнага турніру катэгорыі “Прэм’ер” у канадскім Таронта саступіла італьянцы Сары Эрані5:7, 3:6. Цягам матчу Азаранка дапусціла 63 нявымушаныя памылкі пры 38 актыўна выйграных мячах, інфармуе Прессбол.

Раней на гэтым турніры Азаранка разграміла ў 2-м раундзе чэшку Петру Квітаву6:2, 6:3, а ў першым крузе перамагла ўкраінку Эліну Світоліну — 6:1, 6:4.

На наступным тыдні беларуская спартсменка выступіць на турніры катэгорыі “Прэм’ер” у Цынцынаці.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі