Азаранка па прычынах асабістага характару знялася з турніра ў Люксембургу

Азаранка па прычынах асабістага характару знялася з турніра ў Люксембургу

Вікторыя Азаранка адмовілася ад удзелу ў тэнісным турніры WTA ў Люксембургу і датэрмінова завяршыла сезон, піша "Прессбол".

Беларуская тэнісістка спаслалася на прычыны асабістага характару, якія прывялі яе да такога рашэння. Раней яна знялася з турніра ў Цяньцзіні і Ухані.

На сёння 29-гадовая Азаранка займае 55-е месца ў рэйтынгу WTA. У 2018 годзе яна выйграла 17 матчаў з 29. Свой апошні паядынак беларуска правяла на турніры ў Токія, дзе выйшла ў чвэрцьфінал, але не змагла дагуляць паядынак супраць італьянкі Камілы Джорджы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі