Азаранка атрымала траўму і знялася са спаборніцтваў у Рыме

18-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (19-е месца ў рэйтынгу) ў другім запар турніры вымушаная зняцца з-за траўмы.  У Рыме на спаборніцтвах з прызавым фондам 1,34 млн долараў гэта адбылося 15 траўня ў матчы 3-га круга супраць балгаркі Цвятаны Піронкавай. Першы сэт беларуска прайграла з лікам 2:6, а ў другім - адмовілася ад барацьбы пры ліку 0:1.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі