Вы тут

Авілін: у кожным з нас ёсць свая беларуская зорка, і нельга даць ёй згаснуць

Цімафей Авілін / Еўрарадыё

16 ліпеня госць Еўрарадыё — спецыяліст у сферы этнаастраноміі, магістр гістарычных навук, даследчык гарадскога фальклору пачатку XX стагоддзя Цімафей Авілін.

Беларускае грамадства падзеленае, але гэта не той рэзкі падзел, калі паміж людзьмі нібыта паўстае непераадольная сцяна. Мы як дзве плыні адной ракі, якія то цякуць паасобку, то праз нейкі час змешваюцца, кажа Цімафей Авілін. Праўда, нават такі падзел перашкаджае беларусам сфармуляваць сваю нацыянальную ідэю.

Пра тое, як нарэшце беларусам пазбавіцца падзелу і ці дапамогуць нам у гэтым зоры, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Цімафеем Авіліным.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

       Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.