Аварыя на праспекце Пушкіна ў Мінску спаралізавала дарожны рух (фота)

Аварыя на праспекце Пушкіна ў Мінску спаралізавала дарожны рух (фота)

Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам пасажырскага аўтобуса спаралізавала рух на праспекце Пушкіна ў Мінску, інфармуе БЕЛТА. Аварыя адбылася каля перакрыжавання праспекта з вуліцай Альшэўскага. Мяркуецца, што аўтобус рабіў разварот у прадугледжаным для гэтага месцы, але падчас манеўра сутыкнуўся з легкавіком.

Атрымалася так, што аўтобус амаль цалкам перагарадзіў праезную частку ў кірунку цэнтра горада і гэта прывяло да вялікага затору.

Абодва транспартныя сродкі не атрымалі значных пашкоджанняў, ніхто з людзей не пацярпеў. Але паколькі гэта было раніцай у “гадзіну пік”, то дарожны інцыдэнт стварыў шмат праблем для аўтааматараў. Кіроўцы тралейбусаў вымушаныя былі высаджваць сваіх пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі