Блогера і аўтара Youtube-канала "MozgON" Уладзіміра Цыгановіча зноў будуць судзіць. Гэтым разам — за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Суд адбудзецца ў Магілёве 7 красавіка. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.
Цыгановіч цяпер знаходзіцца ў зняволенні. Яго затрымалі яшчэ летам 2020-га. Тады яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў: "арганізацыя масавых беспарадкаў" (ч.1 арт. 293 КК) і "распальванне сацыяльнай варожасці" (ч. 3 арт. 130 КК). Мужчыну судзілі разам з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам і далі 15 гадоў калоніі.
У канцы 2022 года Уладзіміру Цыгановічу ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі на турэмны рэжым. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.