Аўстрыйскі сацыёлаг не прагназуе ў Беларусі "Плошчы" падчас выбараў

У Беларусі не чакаецца рэвалюцыйнага сцэнара падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў. Такі прагноз даў сацыёлаг Крысціян Хэрпфер, прафесар Абердзінскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) і прэзідэнт Асацыяцыі даследавання сусветных каштоўнасцяў WVSA (Аўстрыя), у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1".

На думку эксперта, часы і ўмовы выбараў змяніліся на фоне падзеяў, якія адбыліся ва Украіне, Малдове, Кыргызстане, Грузіі, Расіі. "Вас атачае занадта шмат выбухованебяспечных канфліктаў. А беларусы, я кажу гэта ўпэўнена, бо займаюся даследаваннямі 20 гадоў, вельмі міралюбная і прагматычная нацыя. У гэтым сэнсе вы не падобныя ні да французаў, ні да італьянцаў, ні да суседзяў, якія больш эмацыйныя і гатовыя атакаваць паліцэйскіх газам і агнём", — перадае БелаПАН словы сацыёлага.

Хэрпфер мяркуе, што канфлікты ў суседніх краінах ацверазілі выбарцаў. Таму каштоўнасць бяспекі нашмат перавышае жаданне выйсці памітынгаваць.

Галоўным страхам беларусаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў Хэрпфер назваў некіраваную міграцыю, якая можа прыйсці ў Беларусь. Другая, паводле яго словаў, небяспека — беспрацоўе, якая можа прыйсці разам з мігрантамі.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі