"Аўдзі" з маладымі людзьмі не прапусціла фуру — чацвёра загінулых (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, кіроўца аўтамабіля "Аўдзі", які выязджаў на трасу з другаснай дарогі, не саступіў шлях грузавой машыне ДАФ, у выніку чаго адбылося сутыкненне. На месцы загінуў 22-гадовы кіроўца легкавіка і трое пасажыраў — 24-гадовы хлопец і дзве дзяўчыны ва ўзросце 17 і 21 года. Яшчэ адзін пасажыр "Аўдзі" трапіў у рэанімацыю. Усе яны — мясцовыя жыхары.


27-гадовы кіроўца фуры, жыхар Брэста, у аварыі не пацярпеў.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі