Атручванне ў мінскай гімназіі: "Нам сказалі, што ў дзіцяці быў наравірус"

Атручванне ў мінскай гімназіі: "Нам сказалі, што ў дзіцяці быў наравірус"

"Падобна на тое, што дзеці паправіліся", — распавядае Еўрарадыё маці аднаго з навучэнцаў мінскай гімназіі № 3. Пра здарэнне ў навучальнай установе, дзе атруціліся дзеці, стала вядома ў пачатку верасня. Наконт яго прычын былі розныя версіі: і чыпсы, і хатняя ежа, а пасля і "вострая кішачная інфекцыя". "У паліклініцы нам сказалі, што ў дзіцяці быў наравірус, які вельмі заразны і імгненна распаўсюджваецца", — дадае жанчына.

Тым часам у бацькоўскіх чатах гімназіі № 3 гэтую гісторыю больш не абмяркоўваюць.

Па словах маці аднаго з навучэнцаў, праведзеная праверка выявіла грыбок ў прыладзе кулера. "З-за гэтага настаўніцу, якая ў гэтым класе працуе, вырашылі аштрафаваць, — працягвае аповед жанчына. — Сума штрафу мне не вядомая, але ведаю, што бацькі хочуць сабраць яе і дапамагчы настаўніцы, таму што лічаць яе не вінаватай".

Але пра тое, што грыбок стаў прычынай здарэння, гаворкі няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі