“Атлетык” — БАТЭ: каэфіцыент на перамогу барысаўчан дасягае 13

Аматары букмекерскіх ставак не вельмі вераць у поспех барысаўскага клуба. На сэрвісе Bwin каэфіцыент на перамогу БАТЭ дасягае 11 пунктаў. На нічыю — 5.0, на перамогу “Атлетыка” — 1.28.

У “Алімпа” каэфіцыенты яшчэ менш сімпатычныя для беларусаў: 13,0 — 5,5, — 1,25 адпаведна. У “Марафоне” на перамогу БАТЭ каэфіцыент таксама дасягае 13 пунктаў. На нічыю — 6,0, на перамогу баскаў — 1,29.

Нагадаем, што “Атлетык” стаў адзіным клубам, каму БАТЭ здолеў забіць у групавой стадыі. І нават перамагчы — матч у Барысаве скончыўся з лікам 2:1. У выпадку перамогі над “Атлетыкам” у Більбао барысаўчане выйдуць у плэй-оф Лігі Еўропы. Калі ж будзе нічыя, альбо параза — выступ у еўракубках БАТЭ працягне толькі наступным летам з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Адзначым, што футбалісты БАТЭ згуляюць без некалькіх гульцоў асноўнага складу. У абаронцаў Дзяніса Палякова і Філіпа Младзенавіча траўмы, паўабаронца Аляксандр Паўлаў прыхварэў. Затое аднавіўся пасля траўмы абаронца Ягор Філіпенка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі