АТА: Мы не ведаем, ці была сярод затрыманых жанчын-снайпераў беларуска

Па словах прадстаўніка прэс-службы АТА Аляксея Дзмітрашкоўскага, яны нацыянальнасць затрыманых сепаратыстак не ўдакладнялі.

Аляксей Дзмітрашкоўскі: “Сапраўды, былі затрыманыя гэтыя жанчыны, нібыта снайпершы, але хто з іх хто я не ведаю: гэту інфармацыю зараз могуць даць толькі ў СБУ – пасля затрымання іх перадалі туды і там з імі працуюць”.

Але ў СБУ на тэлефанаванні не адказваюць. Не маюць інфармацыі, ці была сярод затрыманых жанчын беларуска і ў МЗС Беларусі.

Нагадаю, 6 ліпеня стала вядома пра  затрыманне ўкраінскімі вайскоўцамі каля гары Карачун трох жанчын-баевікоў.  Мяркуючы па фота, у цэнтры стаіць жанчына, падобная да Наталлі Красоўскай, ураджэнкі Барысава, якая фігуравала на адным з прапагандысцкіх відэа, знятых расійскімі журналістамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі