Арына Сабаленка выйшла ў асноўную сетку “Уімблдона”

Арына Сабаленка выйшла ў асноўную сетку “Уімблдона”

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў асноўную сетку “Уімблдона”! У трэцім раўндзе кваліфікацыі яна абыграла амерыканку Крысці Ан — 6:1, 6:1. Беларуска займае ў рэйтынгу WTA толькі 135-е месца, яе саперніца — 116-е. Раней яна абыграла ў кваліфікацыі амерыканку Джэймі Леб (145) — 7:6, 6:4, тэнісістку з Рэспублікі Карэя На-Ле Хан (205) — 4:6, 6:2, 6:4.

Адзначым, што Сабаленка ўпершыню выступае на Уімблдоне, ёй 19 гадоў. 

У першым крузе асноўнай сеткі турніра выступяць дзве беларускі, якія былі вызваленыя ад кваліфікацыі. Гэта — Аляксандра Сасновіч (87), якая сустрэнецца з Аленай Астапенка (14) з Латвіі, якая нядаўна сенсацыйна выйграла “Ралан Гарос”. А таксама Вікторыя Азаранка (678-е месца ў рэйтынгу), якая сустрэнецца з амерыканкай 18-гадовай Кэтрын Бэліс (49).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі