Арына Сабаленка вярнулася ў першую дзясятку свету
![Арына Сабаленка вярнулася ў першую дзясятку свету](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sabalienka-1006.jpg.webp?itok=hTaduyhw)
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на адну прыступку ў рэйтынгу WTA і зноў заняла 10-е месца.
Перад стартам адкрытага чэмпіянату Францыі наша суайчынніца была на 11-й пазіцыі. Аднак выхад у другі раўнд "Ралан Гарос" дапамог ёй павысіць свой статус. На гэтым тыдні Сабаленка згуляе на турніры ў галандскім Хертогенбосэ.
Аляксандра Сасновіч апусцілася на дзве пазіцыі і цяпер займае 36-е месца. Вікторыя Азаранка — 42-е (тыдзень таму была на 43-м), Вера Лапко па-ранейшаму не можа вярнуцца ў першую сотню тэнісістак — яна 103-я.