Вы тут

Арына Сабаленка — у паўфінале парнага разраду US Open

Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс / vk.com/arynasabalenka

Арына Сабаленка — у паўфінале парнага разраду US Open. У паядынку 1/4 фіналу беларуска і Элізэ Мертэнс з Бельгіі ў двух сэтах абыгралі кітаянак Дуань Ін-Ін і Чжэн Сайсай — 6:4, 6:3.

Як вядома, беларускія тэнісісткі трапілі ў тры з чатырох чвэрцьфіналаў парнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША. За выхад у паўфінал яшчэ пазмагаюцца Аляксандра Сасновіч, якая выступае разам са славачкай Вікторыяй Кужмавай, і Вікторыя Азаранка, якая гуляе разам з аўстралійкай Эшлі Барці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.