Вы тут

Арына Сабаленка перамагла першую ракетку свету

Арына Сабаленка / wuhanopen.org

На тэнісным турніры ў кітайскім Ухані беларуска Арына Сабаленка (14-ы нумар у рэйтынгу WTA) перамагла першую ракетку свету аўстралійку Эшлі Барці

Тэнісісткі сустракаліся ў паўфінале спаборніцтваў. Наша суайчынніца выйграла два сэты — 7:5, 6:4.

Саперніцай Сабаленкі ў фінальным матчы будзе пераможца супрацьстаяння Элісан Рыск (ЗША) — Петра Квітава (Чэхія).

Дарэчы, летась Сабаленка выйграла тэнісны турнір ва Ухані.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.