Аршанская бітва: З боку ВКЛ была вогнепальная зброя, з боку Масквы — лукі

Аршанская бітва: З боку ВКЛ была вогнепальная зброя, з боку Масквы — лукі

8 верасня 1514 года войскі ВКЛ у бітве пад Оршай разбілі маскоўскае войска. Як жаўнеры Вялікага княства здабывалі перамогу і што паўплывала на вынік бітвы, разважаем разам з гісторыкам Алесем Казаковым.

Поўная версія размовы:

Прапануем цытаты з рамовы:

Пра міфы Аршанскай бітвы

“Дакладна не ўстаноўленая колькасць Маскоўскага войска. Але можна сказаць, што яно і блізка не складала 80 тысяч. Уся Маскоўская дзяржава не змагла б выставіць такое вялікае войска. Колькасць Маскоўскага войска была прыкладна такой жа, як войска ВКЛ, можа, было крыху большым”.

Пра зброю Маскоўскай дзяржавы і ВКЛ

“Маскоўскае войска — гэта была кавалерыя ўзброеная па татарскім тыпе. Яны не насілі цяжкіх даспехаў, асноўнае ўзбраенне — лук і шабля. Войска ВКЛ было досыць разнастайным. Яно складалася з польскіх наёмнікаў, крылатых гусараў там было не шмат, была яшчэ наёмная пехота з вогнепальнай зброяй. Каля паловы войска — паспалітае рушанне ВКЛ, там узбройваліся згодна са сваімі магчымасцямі”.

“Эпоха Аршанскай бітвы — гэта эпоха, калі пачыналася распаўсюджванне вогнепальнай зброі. Аршанская бітва вельмі добра ўпісваецца ў гэты кантэкст. Эфектыўнасць такой зброі тады была невысокай, таму яна не давала моцнай перавагі”.

Пра ваеннаначальнікаў Аршанска бітвы

“Гэтая бітва стала вяршыняй кар’еры для Канстанціна Астрожскага. Кіраванне такой масай войск — самы складаны момант у вайсковай справе, асабліва, калі войска такое рознае па ўзбраенні. Яму кіраванне вельмі ўдалося”.

“Пра кіраўнікоў маскоўскага войска распавядае толькі адна крыніца. І там аўтар ускладае ўсю віну на аднаго з ваяводаў, на канфілкт паміж двума ваяводамі. Але аўтар сімпатызуе аднаму з ваяводаў, таму можна сумнявацца ў яго аб’ектыўнасці”.

Пра здабыткі для ВКЛ ад Аршанскай бітвы

“Страты Маскоўскага войска былі істотнымі, што не магло не падарваць ваенны патэнцыял на нейкі час. Маскоўская дзяржава не правяла ніводнай паспяховай наступальнай аперацыі да канца вайны ў 1522 годзе. Гэта наступствы сур’ёзных стратаў пад Оршай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі