Вы тут

Аршанскія міліцыянты затрымалі трох нелегалаў з Дамініканы

viza.guru

Групу з трох нелегальных мігрантаў затрымалі супрацоўнікі па грамадзянстве і міграцыі Аршанскага РУУС і патрульныя Аршанскага АУСТ.

Як адзначае прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, гэта адбылося 21 чэрвеня ў 2:20 у вагоне цягніка "Санкт-Пецярбург — Кіеў".

Усе затрыманыя — грамадзяне Дамініканскай Рэспублікі. Яны ехалі праз нашу краіну без беларускіх візаў. 

Нелегалаў  ​пакаралі за парушэнне закона і дэпартавалі за межы Беларусі.