Арганізатарка жаночых маршаў у Мінску вымушаная пакінуць і Расію

Марына Мянтусава 
Марына Мянтусава 

Адна з арганізатараў леташніх жаночых маршаў Марына Ментусова была вымушаная пакінуць Расію, паведамляе "Наша Ніва".

Апошнія гады яна жыла ў Маскве, аднак у мінулым жніўні прыехала ў Мінск — кажа, не змагла застацца абыякавай да таго, што адбывалася. Правяла ў Беларусі некалькі тыдняў. Калі пачаліся пагрозы, з'ехала назад у Маскву — да мужа і маленькай дачкі. Удзельнічала ў акцыях каля беларускай амбасады — за гэта з ёй двойчы праводзілі тлумачальныя гутаркі. Апошнім разам папярэдзілі, што трэцяга разу не будзе.

А ў жніўні па беларускім адрасе на яе імя прыйшла позва — яе выклікалі на допыт. Юрысты параілі з'ехаць і з Расіі. Магло ўзнікнуць пытанне пра экстрадыцыю ў Беларусь. Праз знаёмых яна даведалася, што сапраўды ёсць у спісах.

"Я там была з пазнакай пра артыкул аб злачынствах супраць асноваў канстытуцыйнага ладу і бяспекі дзяржавы, з пазнакай аб дэпартацыі. У Расіі напярэдадні выбараў зачышчаюць усё, што хоць крыху аддае апазіцыяй, затыкаюць раты і СМІ, і актывістам, таму мы вырашылі не вяртацца да ніякіх глабальных зменаў", — распавяла Марына.

Яшчэ летась для асвятлення акцый дзяўчат у белым Ментусова стварыла тэлеграм-канал. Нядаўна яна даведалася, што яго прызналі экстрэмісцкім. Не выключана, што цікавасць беларускіх сілавікоў да яе звязаная з гэтым.

"Хацела б напісаць, што наша эміграцыя інтэлектуальная, але, на жаль, палітычная", — адзначыла дзяўчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі