Арцыбіскуп Станеўскі прысвяціў Беларусь Маці Божай Бялыніцкай

Арцыбіскуп Станеўскі прысвяціў Беларусь Маці Божай Бялыніцкай

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі прысвяціў Беларусь Маці Божай Бялыніцкай. Гэта адбылося на заканчэнне агульнабеларускіх урачыстасцяў, якія 17–18 верасня праходзілі ў Бялынічах на Магілёўшўчыне, піша сайт catholic.by.

Акт прысвячэння быў прачытаны на заканчэнне імшы на даўніх каталіцкіх могілках. Удзел у ёй бралі ўсе дзеючыя каталіцкія біскупы Беларусі на чале са старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Віцебскім біскупам Алегам Буткевічам, а таксама прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч.

Акт прысвячэння — гэта просьба пра заступніцтва Маці Божай і пра ўратаванне ад усялякага зла: духоўнага, маральнага і фізічнага.

Падзея адбылася перад старадаўняй копіяй абраза Маці Божай Бялыніцкай, спецыяльна для гэтага дастаўленым у Бялынічы. Гэтая копія славутай іконы, якая лічыцца страчанай, была зробленая пасля цуду Маці Божай падчас вайны ў 1660 годзе ў ляхавіцкім замку. Лічыцца, што менавіта абраз Маці Божай Бялыніцкай, дазволіў абаронцам замка ўратавацца ад маскоўскіх захопнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі