Вы тут

Апублікаваны дакумент "Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму"

Аўтазакі ў цэнтры Мінска, восень 2020 года / З архіву Еўрарадыё

14 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Саўміна Беларусі "Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму" (№ 575 ад 12 кастрычніка 2021-га). Яна пачынае дзейнічаць пасля афіцыйнай публікацыі. Насуперак заявам сілавікоў, якія з'явіліся напярэдадні, у ёй няма нічога пра крымінальную адказнасць за падпіску на тэлеграм-каналы, прызнаныя ў Беларусі "экстрэмісцкімі".

Дакумент найперш рэгламентуе, удакладняе парадак барацьбы з "экстрэмізмам" у Беларусі. Урад вызначыў, як будзе праводзіцца ацэнка сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі на наяўнасць у ёй "праяваў экстрэмізму". Як вядома, улік "экстрэмістаў" вядзе МУС, куды інфармацыю дасылаюць суды і КДБ. У дзень паступлення яе ўключаюць у адпаведную базу і на працягу трох дзён публікуюць на сайце міністэрства. МУС таксама зможа прызнаваць групы грамадзян "экстрэмісцкім фармаваннем".

Прыняты дакумент аб спецыяльнай Рэспубліканскай камісіі, якая будзе займацца такой ацэнкай. Яе ўзначаліла Лілія Ананіч (у пастанове Саўміна называюцца ўсе 20 членаў камісіі, у тым ліку і сілавікі). Рэспубліканская камісія ствараецца пры Міністэрстве інфармацыі. Прадугледжаны і абласныя камісіі.

У пастанове прыводзяцца ўзоры дакументаў, у тым ліку пералік датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, афіцыйнага папярэджання і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.