Аптыміст Галоўчанка: сітуацыя ў Беларусі лепшая, чым у мінулыя гады

Аптыміст Галоўчанка: сітуацыя ў Беларусі лепшая, чым у мінулыя гады

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў пятніцу падчас паездкі па Гомельскай вобласці заявіў, што сітуацыя ў Беларусі перад пасяўной кампаніяй "лепшая, чым складвалася ў мінулыя гады". Ён сцвярджае, што "пытанняў па рэсурсным ці фінансавым забеспячэнні пасяўной кампаніі ў аграрыяў практычна няма", бо "у неабходнай колькасці ёсць гаруча-змазачныя матэрыялы, сродкі абароны раслін, насенне, угнаенні". Праўда, удакладніў, што ў адным раёне ў розных гаспадарках можа быць розная сітуацыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі